Зміцер Колас
беларускі перакладчык, выдавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зміцер Колас (нар. 29 снежня 1956, Мінск) — беларускі перакладчык, літаратуразнавец.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Мінску ў сям'і вядомага тэатральнага крытыка і літаратара Георгія Коласа. Малодшы брат Уладзіміра Коласа. Скончыў перакладчыцкі факультэт Інстытута замежных моў (1979). Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб'яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).
Працаваў паводле кантракту перакладчыкам у Алжыры і Сірыі. Выкладаў і 2 гады вёў курс мастацкага перакладу на перакладчыцкім факультэце Інстытута замежных моў.
Загадваў выдавецтвам пры Беларускім гуманітарным ліцэі, з 1998 г. працаваў галоўным рэдактарам прыватнага выдавецтва «Энцыклапедыкс».
Займаецца выдавецкай справай, кіруе ўласным выдавецтвам.
Remove ads
Пераклады
Пераклаў на беларускую мову наступныя творы:
- Альбера Камю — раман «Чужаніца»[1][2], аповесць «Падзенне»[1][2], апавяданні[1][2], п'есы «Калігула»[3], «Праведнікі»[4] і інш.[1][2], эсэ[1][2] і інш. асобныя творы[5];
- Жана-Поля Сартра — п'есы «Пры зачыненых дзвярах»[3], «Мухі»[6] і інш. творы[7][8];
- Гі дэ Мапасана — апавяданні «У моры», «Два сябры», «Прыгода Вальтэра Шнафса», «Вяроўка», «Аздоба»[9];
- Алена Роб-Грые — раман «Праект рэвалюцыі ў Нью-Ёрку»[10], апавяданне «Сцэна»[11];
- Наталі Сарот — апавяданне «Трапізмы»[12];
- Луі Арагона — апавяданне «Падсадная качка»[11];
- Франсуа Рабле — раман «Гарганцюа і Пантагруэль»[13][14];
- Бруна Шульца — апавяданне «Самота»[15];
- Жаашэн дзю Беле — урыўкі з трактата «Абарона і ўсхваленне французскай мовы»[14] і інш. творы[16];
- Сафія дэ Сегюр — кніга для дзяцей «Зачараваная хатка» (1992);
- Шарль Перо — кніга для дзяцей «Чарадзейныя казкі» (1993);
- Франсуа Віён[17];
- Андрэ Шэнье[17]
- Шарль Бадлер — маленькія паэмы прозай[18];
- Рэнэ Дэкарта — «Развагі аб метадзе: Як правільна накіроўваць свой розум і шукаць праўду ў навуках»[19];
- Нікало Макіявелі — «Уладар»[20];
- Жака Дэрыды — «Акрамя імя» (1997);
- Поля Вейна — «Ці верылі грэкі ў свае міфы? Эсэ пра стваральнае ўяўленне» (2000);
- Эжэна Іанеска — п'есы «Непадкупны забойца»[21], «Лысая спявачка»[22][23];
- Андрэ Русэна — п'еса «Хатка»[24]
- Сэмюэля Бекета — п'еса «Канец гульні»[6]
- Франсіса Вебера — п'еса «Вячэра з дурнем»[25]
- Жана Лакуцюра — кніга «Шарль дэ Голь»[26]
- Патрыка Бесона — раман «Ліст да страчанага сябра»[27].
- Мішэля Ўэльбека — «Магчымасць выспы» (2012)[28]
Таксама пераклаў урыўкі з «Песні пра Раланда»[29].
Remove ads
Зноскі
- Камю А. «Чужаніца: Раман, аповесць, апавяданні» (1986)…
- серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» (2005)…
- зборнік «Пры зачыненых дзвярах» (1995)
- серыя «Бібліятэка французскай драматургіі», том 2
- часопіс «Крыніца»
- (серыі «Бібліятэка французскай драматургіі», том 2)
- зборнік «Мур: Апавяданні» (1991)
- «Мур» (2004, серыя «Літаратурная скарбонка»)
- зборнік «Навелы», 1987
- серыя «Літаратурная скарбонка», 2005
- («Французская навела ХХ ст.», 1992)
- «Французская навела ХХ ст.», 1992…
- «Крыніца», № 7 (1), 1994
- «Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету», Ч. 1.
- зборнік «Цынамонавыя крамы», 2006
- («Галерэя чалавечай думкі», 2007)
- «Галерэя чалавечай думкі», 2008
- серыя «Бібліятэка французскай драматургіі», т. 1
- зборнік «Пры зачыненых дзвярах», 1995
- (серыі «Бібліятэка французскай драматургіі», том 1)
- серыя «Бібліятэка французскай драматургіі», т. 3
- серыя «Постаці гісторыі», 2009
- серыя Littera scripta, 2010
- серыя Littera scripta, 2012
- «Хрэстаматыі па літаратуры народаў свету», Ч.1.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads