Знішчэнне самалётаў у аэрапорце Хартума (2023)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

У перыяд з 15 па 20 красавіка 2023 года на фоне суданскага канфлікту ў паветранай гавані Хартума былі знішчаны альбо пашкоджаны больш за 10 грамадзянскіх самалётаў[1].

Хуткія факты Знішчэнне самалётаў у аэрапорце Хартума, Дата ...
Remove ads

Абстаноўка

Раніцай 15 красавіка 2023 года пачынаюцца сутыкненні паміж Сіламі аператыўнай падтрымкі (САП) і Узброенымі сіламі Судана (УСС). Хутка прадстаўнікі САП заявілі, што захапілі сталічны аэрапорт[2], хоць іх апаненты гэта адмаўлялі. 18 красавіка з 18:00 па мясцовым часе было абвешчана спыненне агню, падчас чаго баі ў раёне паветранай гавані аціхлі.

Паведамленні

Паводле паведамленняў Flightradar24  (англ.), у першы дзень канфлікту ў міжнародным аэрапорце Хартума  (англ.) некалькі самалётаў кампаній Saudia  (англ.), Badr Airlines  (англ.) (20 красавіка цалкам знішчаны[1]) і SkyUp Airlines  (англ.) былі пашкоджаны[3]. Пазней Saudia пацвердзіла, што адзін з яе бортаў трапіў пад абстрэл перад узлётам, а ўсе пасажыры, экіпаж і персанал эвакуіраваны ў пасольства Саудаўскай Аравіі[4]. Сярод пацярпелых бартоў быў і самалёт Сусветнай харчовай праграмы (СХП)[5].

Спадарожнікавыя здымкі, апублікаваныя Maxar Technologies 17 красавіка, паказалі наступствы баёў у аэрапорце. На першых трох выявах зафіксаваны па меншай меры 14 знішчаных самалётаў. Выданне New York Times, правёўшы аналіз спадарожнікавых фота Maxar і Planet Labs, заявіла пра 20 бартоў[6].

Станам на 21 красавіка ўсяго ў Хартуме было вядома пра наступныя знішчаныя альбо пашкоджаныя самалёты[1]:

  • Саудаўская Аравія Airbus A330-300  (англ.) (Saudia), рэгістрацыйны нумар HZ-AQ30
  • Украіна Боінг 737-86Q (SkyUp Airlines), рэгістрацыйны нумар UR-SQH
  • Судан Боінг 737-8AL (Badr Airlines), рэгістрацыйны нумар 4L-MWA
  • Інданезія Боінг 737-300F (Asia Cargo Airlines  (англ.)), рэгістрацыйны нумар PK-YGW
  • Беларусь Іл-76ТД (Belcanto Airlines), рэгістрацыйны нумар EW-576TH
  • Судан Іл-76 (урад Судана[7]), рэгістрацыйны нумар ST-PRA
  • Неўсталяваныя тры Іл-76М, два Ан-74  (руск.), адзін Ан-12

Большая частка знішчана да раніцы 17 красавіка[6].

Remove ads

Наступствы

Хутка былі адменены рэйсы шэрагу авіякампаній з і ў Судан[8]. Баявыя дзеянні вакол міжнароднага аэрапорта і знішчэнне грамадзянскіх самалётаў абцяжарылі эвакуацыю замежнікаў. Гэта вымусіла многіх ехаць на машынах у Порт-Судан, які знаходзіцца прыкладна за 650 км на паўночны ўсход ад Хартума[5]. Знішчэнне борта СХП паўплывала на здольнасць арганізацыі перамяшчаць персанал і аказваць дапамогу людзям па ўсёй краіне[9].

Іншыя выпадкі

28 красавіка на авіябазе Вадзі-Саідна абстраляны турэцкі эвакуацыйны самалёт. Борт меў патрэбу ў рамонце, бо была пашкоджана паліўная сістэма[10].

Заўвагі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads