Зорка-гігант

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зорка-гігант
Remove ads

Гігант — тып зорак са значна большым радыусам і вышэйшай свяцільнасцю, чым у зорак галоўнай паслядоўнасці, якія маюць такую ж тэмпературу паверхні. Звычайна зоркі-гіганты маюць радыусы ад 10 да 100 сонечных радыусаў і свяцільнасць ад 10 да 1000 свяцільнасці Сонца. Зоркі са свяцільнасцю большай, чым у гігантаў, называюцца звышгігантамі і гіпергігантамі. Гарачыя і яркія зоркі галоўнай паслядоўнасці таксама могуць быць аднесены да белых гігантаў. Акрамя гэтага, з-за свайго вялікага радыусу і высокай свяцільнасці, гіганты ляжаць вышэй галоўнай паслядоўнасці (V клас свяцільнасці ў Еркскай спектральнай класіфікацыі) на дыяграме Герцшпрунга-Расела і адпавядаюць класам свяцільнасці II і III.

Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads