Зоя Жалязоўская-Смаршчок

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зоя Жалязоўская-Смаршчок
Remove ads

Зоя Жалязоўская-Смаршчок (15 снежня 1922 — 3 красавіка 2010) — беларуская грамадская дзяячка. Жонка айца Аўгена Смаршчка.

Хуткія факты Зоя Жалязоўская-Смаршчок, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 15 снежня 1922 года ў вёсцы Стараельня Наваградскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы. Тут яе дзед Язэп і два ягоныя браты набылі на трох 60 гектараў зямлі. Бацька Пётра Жэлязоўскі за палякамі займаў пасаду войта ў гміне, але перад прыходам саветаў яе пакінуў. Дзяўчына навучалася ў навагрудскай польскай гімназіі, а далей у савецкай сярэдняй, потым політэхнічнай школе.

Падчас Другой сусветнай вайны ў часе нямецкай акупацыі працавала тэлефаністкай. Далучылася да Саюза беларускай моладзі.

Пасля Другой сусветнай вайны апынулася ў Германіі. Добра сябравала з Людмілай Гутар, жонкай Барыса Рагулі. Вучылася ў Марбургу

Потым пераехала ў пераехала ў Бельгію і паступіла ў Лювенскі ўніверсітэт, які скончыла з дыпломам фармацэўта. У 1950 г. выйшла замуж за свайго калегу па ўніверсітэту беларуса Аўгена Смаршчка, які ў хуткім часе стаў праваслаўным святаром. Працавала ў розных бельгійскіх аптэках. Была сябрам Беларускага студэнцкага згуртавання, Саюза беларусаў Бельгіі. Ад 2002 г. дапамагала Беларускай грэка-каталіцкай парафіі ў Антверпене, пры закладаньні парафіі аказала моцную маральную падтрымку і сталася дабрадзейкай парафіі. Каштоўным для парафіяльнай бібліятэкі стаўся яе дар — некалькі скрыняў беларускіх кнігаў. Нягледзячы на паважны ўзрост, удзельнічала ў беларускім грамадскім жыцці і пікетавала беларускую амбасаду ў Бельгіі[1].

У 2004 годзе была адным з арганізатараў і ганаровых удзельнікаў З’езду апошняй хвалі палітычнай эміграцыі ў Антверпене, на якім прысутнічалі прадстаўнікі дыяспар Бельгіі, Галандыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Фінляндыі, Нарвегіі, Аўстрыі, Швецыі, запрошаныя з Беларусі каардынатар руху «Зубр» і прадстаўнік кааліцыі «Свабодная Беларусь», прадстаўнікі Еўрапарламента, журналісты, прадстаўнікі Міністэрства Юстыцыі і Камісарыята па справах уцекачоў Бельгіі[2].

У наступныя гады актыўна ўдзельнічала ва ўсіх мерапрыемствах, арганізаваных беларускай эміграцыяй. Напісала невялікія ўспаміны «Беларусак майго веку тут амаль няма» для кнігі «Паваенная эміграцыя» Аляксандра Адзінца.

Памерла 3 красавіка 2010 года ў Бельгіі. Пахаваная разам з мужам на мясцовых могілках у Хіверы (Hever), па вуліцы Guido Gezellestraat.

Remove ads

Зноскі

  1. НАВІНЫ // Беларусы ў свеце. — МІЖНАРОДНАЕ ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ЗГУРТАВАННЕ БЕЛАРУСАЎ СВЕТУ "БАЦЬКАЎШЧЫНА"», верасень 2004. — № 9 (№34).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads