Зялёная (Баранавіцкі раён)

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зялёная[1] (трансліт.: Zialionaja, руск.: Зелёная) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчана за 29 км на поўнач ад Баранавічаў, на шашы Баранавічы — Навагрудак.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1897 годзе вёска ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета.

У Вялікую Айчынную вайну загінулі 54 землякі.

З 16 лістапада 1970 года па 6 жніўня 1979 года вёска Зялёная з’яўлялася цэнтрам Зялёнаўскага сельсавета[2][3].

Інфраструктура

  • Сядзібы выканкома сельсавета і калгаса
  • Механічныя майстэрні
  • Ветэрынарны ўчастак
  • Базавая школа
  • Клуб, бібліятэка
  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Аддзяленне сувязі, магазін

Насельніцтва

  • 2 двары, 8 жыхароў (1897)
  • 2 двары, 16 жыхароў (1921)
  • 36 двароў, 116 жыхароў (1971)
  • 77 двароў, 116 жыхароў (1998)
  • 75 гаспадарак, 217 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads