Арыён (касмічны карабель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Арыё́н», MPCV (англ.: Multi-Purpose Crew Vehicle — шматмэтавы пілатуемы карабель) — шматмэтавы часткова шматразовы транспартны касмічны карабель ЗША, які распрацоўваўся з сярэдзіны 2000-х гадоў у рамках праграмы «Сузор’е». Мэтай гэтай праграмы было вяртанне амерыканцаў на Месяц, а карабель «Арыён» прызначаўся для дастаўкі людзей і грузаў на Міжнародную касмічную станцыю (МКС) і для палётаў да Месяца, а таксама да Марса ў далейшым[1]. У калязямных палётах «Арыён» павінен прыйсці на змену касмічным чоўнам «Спейс шатл», якія завяршылі палёты ў 2011 годзе[2], а ў будучыні забяспечыць высадку чалавека на Марс[3]. Першапачаткова ў дакументах НАСА карабель называўся CEV (Crew Exploration Vehicle — пілатуемы даследчы карабель). Затым карабель атрымаў афіцыйную назву ў гонар вядомага сузор’я — «Арыён»[4].
Першапачаткова выпрабавальны палёт касмічнага карабля быў прызначаны на 2013 год, першы пілатуемы палёт з экіпажам з дзвюх астранаўтаў планаваўся на 2014 год, пачатак палётаў да Месяца — на 2019—2020 гг. У канцы 2011 года меркавалася, што першы палёт без астранаўтаў адбудзецца ў 2014 годзе, а першы пілатуемы палёт — у 2017 годзе[5].
Першы беспілотны выпрабавальны палёт (EFT-1) адбыўся 5 снежня 2014 года, у ім выкарыстоўвалася ракета-носьбіт Delta IV Heavy[6].
Наступны беспілотны палёт (EM-1 ) з дапамогай носьбіта SLS з аблётам Месяца запланаваны на канец 2018 года[7].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads