Кабыляцкая гара

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кабыляцкая гараmap
Remove ads

Кабыляцкая гара — урочышча на поўнач ад Оршы, дзе былі выяўлены масавыя пахаванні людзей, расстраляных НКУС у 1930—1950 гадах. Другое ў Беларусі (пасля Курапатаў) афіцыйна прызнанае месца масавых расстрэлаў і пахаванняў ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Дакладная колькасць загінулых невядомая, ацэнкі розняцца — ад 300 да 5000 чалавек[1].

Хуткія факты Кабыляцкая гара, Краіна ...
Thumb
Месца памяці і смутку
Remove ads

Гісторыя

У верасні 1982 года ў Оршы пры будаўніцтве чыгуначнага адгалінавання Орша-Паўночная была знойдзена яма з рэшткамі целаў 50 расстраляных. Камісія з прадстаўнікоў савецкіх і адміністрацыйных органаў (пракурор, судовы эксперт, прадстаўнік ваенкамата, міліцыя) 20 верасня 1982 года правяла агляд месца і рэшткаў. Пасля апытання мясцовых жыхароў і правядзення эксгумацыі, камісія выключыла магчымасць таго, што гэтыя людзі былі расстраляны падчас нямецкай акупацыі. У афіцыйным заключэнні камісіі адзначана: «Як правіла, немцы праводзілі расстрэлы адкрыта, а не ў глухіх месцах, з аўтаматаў без пашкоджання касцей галавы <…> Агляд месца паказаў, што пахаванне праведзена ў 1937—1939 гг. у глухім лясным масіве <…> усе пяцьдзесят чарапоў маюць адтуліны ад кулі ў лобнай частцы»[2].

На пачатку 1990-х гадоў на месцы расстрэлаў аршанскімі ўладамі быў усталяваны помнік — вялізны валун з чырвонага дняпроўскага граніту. Штогод на Дзяды да Кабыляцкай гары прыходзяць родныя ахвяр сталінскіх рэпрэсій і грамадскія актывісты, каб ушанаваць памяць загінулых.

Remove ads

Зноскі

  1. Кабыляцкая гара ў Воршы — месца масавых расстрэлаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2016. Праверана 21 сакавіка 2017.


Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads