Казарма (Брэст, вуліца Леніна)
Брэст, вуліца Леніна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казарма — будынак у гістарычным цэнтры Брэста, размешчаны па вуліцы Леніна, 25. Казарма пабудавана ў 1840-я гг. з чырвонай цэглы для гарнізона крэпасці. У наш час жылы дом[1].
Remove ads
Архітэктура

Помнік так званай «цаглянай архітэктуры». Аднапавярховы прамавугольны ў плане цагляны будынак з вальмавым дахам, нізкім цокалем і дваровымі прыбудовамі-тамбурамі. Плоскасць галоўнага выцягнутага ўздоўж вуліцы фасада рытмічна члянёная 13 аконнымі і дзвярнымі праёмамі з клінчатымі лучковымі перамычкамі. Архітэктурна-дэкаратыўная выразнасць дасягаецца майстэрскай цаглянай муроўкай падаконных і завяршальнага карнізаў, вуглавых лапатак, ніш. Секцыйная планіроўка часткова зменена, памяшканні звязаны калідорам з 2 уваходнымі вестыбюлямі[1].
Remove ads
Зноскі
- А. Н. Кулагин. 28. Казарма // Свод памятников истории и культуры Белоруссии (руск.) / АН БССР, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора; Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — Брестская область. — 424 с.: ил. — ISBN 5-85700-017-3.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads