Казка пра цара Салтана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ка́зка пра цара́ Салта́на, пра яго́ сы́на славу́тага асі́лка кня́зя Гвідо́на Салта́навіча і пра цудо́ўную прыгажу́ню царэ́ўну Ле́бедзь» (скарочаны варыянт назвы — «Ка́зка пра цара́ Салта́на») — казка ў вершах Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, напісаная ў 1831 годзе і ўпершыню выдадзеная ў 1832 годзе ў зборы твораў.
Remove ads
Гісторыя стварэння
У асноўным Пушкін выкарыстоўваў народную казку «По колена ноги в золоте, по локоть руки в серебре», запісаную ім канспектыўна ў двух ці трох розных варыянтах (у залежнасці ад таго, лічыць празаічны запіс 1828 года чарнавіком ці не). У творы выкарыстоўваліся і персанажы, запазычаныя з іншых народных казак — напрыклад, чароўны вобраз Царэўны Лебедзі, які мае водгук у вобразе Васілісы Прамудрай.
Лічыцца, што першы запіс[1], звязаны з сюжэтам будучай казкі, Пушкін робіць у 1822 годзе ў Кішынёве[2][3] (хаця існуе меркаванне, што гэта пазнейшая (1824—1825 ці 1828 года) устаўка ў кішынёўскі сшытак[2][4]).
Кішынёўскі запіс
Гэта кароткі схематычны запіс, які ўяўляе сабой, хутчэй за ўсё, канспект літаратурнай, верагодна, заходнееўрапейскай крыніцы (пра што сведчаць такія дэталі, як «оракул», «ладья», «буря», абвяшчэнне вайны і г. д.). Разабрацца ў гэтым схематычным запісе складана праз блытаніну ў персанажах. М. Азадоўскі каментуе: «Царь, умирающий бездетным, — несомненно, царь страны, в которую прибыла изгнанная царица с сыном, „Царевна рождает сына“ — новая жена; второй же раз под „царевной“ именуется первая жена царя, а под „царицей“ — мать царевича»[2]).
Наступны кароткі запіс казкі быў зроблены Пушкіным у 1824—1825 гг., падчас знаходжання ў Міхайлаўскім. Гэты запіс узыходзіць, як мяркуюць, да няні Арыны Радзівонаўны[5] і знаходзіцца сярод запісаў, вядомых пад умоўнай назвай «Казак Арыны Радзівонаўны».
Канспект 1824 года
Першапачаткова ў 1828 годзе пры напісанні казкі Пушкін, магчыма, хацеў чаргаваць вершы з прозай, але ў далейшым адмовіўся ад гэтай ідэі[6]. Гэтым годам датуецца першапачатковая рэдакцыя пачатку (14 вершаваных радкоў і празаічны працяг)[5][7] (хаця ёсць версія, што празаічны фрагмент — матэрыял для далейшай працы). У выніку казка напісана чатырохстопным харэем з парнай рыфмоўкай.
Запіс 1828 года

Казка была завершана ўлетку-ўвосень 1831 года, калі Пушкін жыў у Царскім Сяле на лецішчы А. Кітаевай[8]. У гэты перыяд ён знаходзіўся ў пастаянных зносінах з Жукоўскім, з якім уступіў у спаборніцтва, працуючы над адным і тым жа «рускім народным» матэрыялам. Жукоўскі прапанаваў напісаць кожнаму па вершаванай перапрацоўцы народнай казкі[9]. Ён тады працаваў над казкамі пра спячую царэўну і пра цара Берандзея, а Пушкін сачыніў «Казку пра цара Салтана» і «Балду»[10].
Паводле аповеду сябра Пушкіна — П. В. Нашчокіна[11] — запісанага П. І. Барценевым, «Казку пра цара Салтана» Пушкін напісаў у дыліжансе, праездам з Пецярбурга ў Маскву (успаміны гэтыя сумнеўныя).
На абрыўку, паводле некаторых указанняў, незахаванага[5] аўтографа казкі яна датавана 29 жніўня 1831 года[12].
Захавалася некалькі рукапісаў. Перабелена казка была (згодна з пазнакай у аўтографе ''ПБЛ'' № 27) 29 жніўня 1831 года. Накід перапрацоўкі радкоў 725—728 быў зроблены, верагодна, у сярэдзіне верасня. А пісарская копія казкі была крыху перапрацавана П. Плятнёвым і Пушкіным пасля чытання яе Мікалаем I у верасні — снежні 1831 года[13].
Remove ads
Беларускія пераклады
Пераклады казкі на беларускую мову зроблены Міколам Хведаровічам (1937) і Алесем Якімовічам.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads