Казімір Кабылінскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Казі́мір Маце́й Кабылі́нскі[заўв 1] (польск.: Kazimierz Maciej Kobyliński; 25 лютага 1816[1], Няводніца  (польск.)[2] — 4 лістапада 1863) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Хуткія факты Казімір Кабылінскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Валодаў маёнткам Залясяны[3].

Спачатку загадваў конным аддзелам у паўстанчым атрадзе пад камандаваннем Валерыя Урублеўскага. Разам з ім у аддзеле былі і яго сыны Адольф і Уладзіслаў, зяць Рафал Карыцкі, братанак з Гараднянаў[pl] Адольф і пляменнік Адольф Навасельскі, які стаў ягоным ад’ютантам[2].

Вядома, што 2 чэрвеня (16 чэрвеня) 1863 коннікі Кабылінскага захапілі Ружаны, акружылі казарму і абаззброілі салдат. Царскія войскі пазней дагналі паўстанцаў ля Вялікага Кута, аднак у баі атрымалі паражэнне і адышлі, пакінуўшы сваіх забітых і параненых на полі[4].

1718 ліпеня 1863 года аб’яднаныя сілы Казіміра Кабылінскага (56 коннікаў), Фелікса Гурскага (46 коннікаў) і Міхала Квапішэўскага (38 конных) атрымалі перамогу над казакамі ў бітве пад Шапятовам[5].

Увосені атрад Кабылінскага дзейнічаў у ваколіцах Калушына (цяпер у Мазавецкім ваяводстве). Браў удзел у баях з расійскімі войскамі 27 кастрычніка пад Куфлевам, 29 кастрычніка пад Чырвонкай. У абодвух выпадках паўстанцы атрымалі паражэнне[6]. Пасля гэтага да атраду Кабылінскага далучыліся конныя аддзелы Казіміра Нарбута і Людвіка Лютынскага.

На загад палкоўніка Адама Андрэя Зялінскага аб’яднаны атрад рушыў у бок Мінску на дапамогу, па дарозе злучыўшыся з конніцай Міхала Гейдэнрайха-Крука. 4 лістапада ў баі паміж Меняй, Сёдлай і Пясэчнай аб’яднаныя атрады паўстанцаў процістаялі войскам капітана Гольштэйна[6]. У гэтым баі паўстанцы страцілі 20 чалавек забітымі, сярод якіх быў і Казімір Кабылінскі. Пасля яго гібелі 200-асобавы ліцвінскі атрад быў аб’яднаны з коннікамі Янкоўскага, Лянецкага, Зялінскага і Крука[7].

Меў жонку Вікторыю з Казаковічаў[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. У беларускамоўных крыніцах сустракаецца варыянт прозвішча Кабылянскі.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads