Казімір Лышчынскі
(1634—1689) філосаф, атэіст, падсудак берасцейскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казімір Лышчынскі (4 сакавіка 1634, маёнтак Лышчыцы, Берасцейскае ваяводства ВКЛ — 30 сакавіка 1689) — мысліцель-атэіст, педагог і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай.

Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Берасцейскім езуіцкім калегіуме, скончыў Віленскую акадэмію. Прымаў удзел у маскоўскай, шведскай, турэцкай ваенных кампаніях. У 1658 уступіў у ордэн езуітаў у Кракаве, адначасова вучыўся ў Кракаве, потым у Калішы ў 4-гадовай студыі, якая рыхтавала выкладчыкаў. Выкладаў у Львове, Берасці. Працаваў настаўнікам, меў юрыдычную практыку, працуя падсудкам брэсцкага земскага суда. У 1666 выйшаў з ордэна езуітаў, ажаніўся, пераехаў у свой родавы маёнтак Лышчыцы (на Берасцейшчыне). Займаўся юрыдычнай практыкай, неаднойчы выбіраўся паслом ад шляхты Берасцейскага ваяводства на соймы ў Варшаве. Удзельнічаў таксама ў трыбунальскім судзе, быў пісарам каралеўскага суда, карыстаўся аўтарытэтам сярод шляхты. Шмат судовых спраў правёў на карысць мяшчан і шляхты, якія судзіліся з езуітамі за захопленыя землі, даўгі і інш. У сваім маёнтку адкрыў школу, вучыў дзяцей шляхты і сялян пісьму, лічэнню, выкладаў мовы і асновы навук.
Глыбока вывучаў філасофію, гісторыю, прыродазнаўства. У выніку роздумаў пра чалавека і яго боскі пачатак, Лышчынскі прыйшоў да высновы пра неіснаванне Бога, пра што пісаў у сваім трактаце, які так і назваў — «Аб неіснаванні Бога» (лац.: «De non existentia Dei»). Рукапіс кнігі выкраў агент езуітаў Ян Бжоска.
У 1687 г. царкоўны суд зняволіў Лышчынскага і прызнаў рашэнне: за цяжкае злачынства — атэізм — спаліць яго жывога на вогнішчы. Па ўласнай просьбе асуджанага кара была заменена на адсячэнне галавы. 30 сакавіка 1689 г. на плошчы Старога Мяста ў Варшаве згодна прысуду соймавага суда Рэчы Паспалітай Казімір Лышчынскі быў абезгалоўлены і спалены на вогнішчы.
Remove ads
Светапогляд
Яго атэістычныя ідэі, заснаваныя на матэрыялістычных уяўленнях пра навакольны свет, складаюць цэлую сістэму. Паслядоўна адмаўляючы ўсе рэлігійныя ідэі, ён абгрунтавана і лагічна даказваў неіснаванне Бога, прапаведаваў сістэму ідэй, свабодную ад тэалагічных уяўленняў. Лышчынскі ўпершыню ўжыў тэрмін «атэісты». Ён прызнаваў вечнае існаванне бясконцай прыроды, якая развіваецца па сваіх законах без умяшання Бога, даў навуковае тлумачэнне сутнасці Бога.
Remove ads
Зноскі
- Urzędnicy podlascy XIV―XVIII wieku: spisy / пад рэд. E. Dubas-Urwanowicz — Kórnik: Biblioteka Kórnicka, 1994. — С. 117. — 199 с. — ISBN 83-85213-16-3
Літаратура
Ссылки
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads