Казімір Рушчыц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казімір Рушчыц (польск.: Kazimierz Ruszczyc) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, палкоўнік 6-га пяхотнага рэгімента ВКЛ.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Рушчыцаў герба «Ліс». Сын Ігната Рушчыца, унук Васіля Рушчыца. У генеалагічным раздзеле манаграфіі, прысвечанай мастаку Фердынанду Рушчыцу, адзначаецца як «выдатны вайсковец і патрыёт часоў Станіслава Аўгуста»[1].
У перыяд Чатырохгадовага сойма (1788—1792) займаў пасаду палкоўніка 6-га пяхотнага рэгімента Вялікага Княства Літоўскага (Масальскага), які дыслакаваўся ў Навагрудку[2].
У маі 1790 года, рэагуючы на скаргу менскага гродскага суддзі і парадкавага камісара Алендскага, Навагрудская парадкавая цывільна-вайсковая камісія разглядала справу аб нападзе «купы людзей свавольных» на маёнтак Святы Двор. Алендскі, баючыся за жыццё дамачадцаў, настойваў на размяшчэнні ў сваім засценку Падсадкі (Podsadzki) каманды (роты) 6-га рэгімента пад кіраўніцтвам палкоўніка Казіміра Рушчыца для ўціхамірвання «гультайства»[2].
У 1792 годзе Казімір Рушчыц фігуруе ў фінансавых дакументах Навагрудскай камісіі, дзе ён выдаў квіт (распіску) аб атрыманні асігнаваных сродкаў (жолду) для свайго рэгімента[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads