Кайнэ (мовазнаўства)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кайнэ (ад грэч.κοινὴ διάλεκτος «агульная мова») — мова зносін для шэрагу роднасных этнічных груп, узніклая ў дыялектным кантынууме на аснове найбольш пашыранага моўнага варыянту, што ўвабраў рысы іншых моў ці дыялектаў[1].

Кайнэ часта разглядаюцца побач з піджынамі і крэольскімі мовамі; прытым праз прычыну пачатковага ўзаемаразумення працэс стварэння кайнэ не такі рэзкі як піджынізацыя і крэалізацыя, бо ў асоб гаварэння няма мэты і патрэбы адмаўляцца ад сваіх моўных разнавіднасцей. Звычайны ўплыў між суседнімі дыялектамі не з’яўляецца кайнэзацыяй — кайнэ ўзнікае ў дадатак да ўжо існых дыялектаў як новая гутарковая разнавіднасць, не замяняючы іх, што і розніць гэту з’яву ад звычайнай дыялектнай эвалюцыі[2].

Кайнэ можа служыць перадумоваю фарміравання літаратурнай мовы.

Remove ads

Гісторыя

Пачаткова тэрмін кайнэ ў мовазнаўстве выкарыстоўвалі толькі што да формы грэчаскай мовы, ужыванай як лінгва франка ў эліністычны і рымскі перыяды[3]. Яна ўзнікла як мяшаная народная мова сярод простых людзей у порце Афінаў Пірэі, дзе сустракалася мноства грэкаў з розных бакоў Міжземнамор’я[4][5].

У сучасным разуменні кайнэзацыя — гэта працэс стварэння новых разнавіднасцей дыялектаў праз кантакт носьбітаў узаемазразумелых варыянтаў моўнага кантынуума. Звычайна яна адбываецца сярод новых пасяленцаў — носьбітаў дыялектных варыянтаў, якія мігравалі ў асяродак стварэння кайнэ з розных частак моўнага арэала. Кайнэзацыя звычайна здзяйсняецца на працягу некалькіх пакаленняў, але можа адбыцца і ў першым[6].

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads