Кала-Патхар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кала-Патхарmap
Remove ads

Кала-Патхар (непальск. काला पत्थर — «Чорная скала») — горная вяршыня ў сістэме Гімалаяў, з’яўляецца паўднёвым выступам гары Пумары. Асобнай вяршыняй Кала-Патхар лічыцца вельмі ўмоўна, бо яе адносная вышыня складае ўсяго 10 метраў. Узыходжанне на Кала-Патхар вельмі папулярнае сярод турыстаў-альпіністаў у сувязі з адноснай лёгкасцю, а таксама з-за выдатнага віду на Сагарматху (ад падножжа да вяршыні), які адкрываецца з вяршыні. Акрамя найвышэйшай гары свету, з Кала-Патхар адкрываецца цудоўны выгляд на вяршыні Нупцзэ, Чангзэ і Лхоцзэ. З 2011 года на Кала-Патхар працуе самая высокая вэб-камера ў свеце.

Хуткія факты Кала-Патхар, Найвышэйшы пункт ...

Узыходжанне на Кала-Патхар займае 1,5-2 гадзіны, калі ісці ад Гаракшэп (5164 м н.у.м.), або 3,5-5 гадзін, калі ад Лабучэ (4940 м н.у.м.)

У снежні 2009 года, з мэтай прыцягнення сусветнай увагі да праблемы змены клімату на планеце, на вяршыні Кала-Патхара пабываў прэм’ер-міністр Непала Мадхаў Кумар Непал, які правёў там кароткую нараду з Кабінетам міністраў.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads