Камдыў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Камдыў — персанальнае воінскае званне асоб вышэйшага каманднага складу РСЧА УС Саюза ССР, з 22.09.1935 (уведзена пастановай ЦВК і СНК Саюза ССР) па 7.05.1940[1], вышэй за камбрыга, ніжэй за камкора.

Гісторыя

Перадумовай да стварэння персанальнага воінскага звання «камдыў» з’яўлялася правядзенне ваеннай рэформы 1924 года, у выніку якой, згодна з загадам РВС № 807 ад 20.06.1924, увесь камандзірскі склад быў падзелены на 14 службовых катэгорый. 11-й катэгорыі (К-11) з групы вышэйшага каманднага складу адпавядала тыпавая камандна-страявая пасада «Камандзір дывізіі», які ў якасці знакаў адрознення службовага становішча меў у пятліцы два ромбы.

Поспехі абароннай прамысловасці Саюза прывялі да масавай механізацыі і матарызацыі УС Саюза, змена конніцы на матарызаваных стралкоў і ўзмацненне ролі авіяцыі (у тым ліку ПДВ) прывялі да змены дактрыны вядзення вайны — гэта ўсё адбілася на структуры пабудовы узброеных сіл дзяржавы рабочых і сялян.

Вялікія комплексныя адзінкі войскаў і сіл запатрабавалі ўвядзення асобных, персанальных званняў, таму для камандавання брыгадай было ўведзена воінскае званне камбрыг, дывізіяй (з трох палкоў і часцей узмацнення) камандаваў камдыў, а корпусам — камандаваў, адпаведна, камкор. Такім чынам, званне «камдыў» (роўна як і «камбрыг», «камкор», і «камандарм» — воінскае званне, атрыманае ад скарачэння «камандуючы арміяй») існавала, але ўжывалася чыста ў службовым аспекце.

22.09.1935 пастановай ЦВК і СНК СССР «Аб увядзенні персанальных воінскіх званняў начальніцкага саставу Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі і аб заснаванні палажэння аб праходжанні службы камандным і начальніцкім складам РСЧА» ўведзена персанальнае званне «камдыў».

Больш інфармацыі Род войскаў, Адпаведнае званне / пасада ...

Канчатковае замацаванне адбылося з прыняццем у 1937 годзе новага Статута ўнутранай службы РСЧА, у якім выразна адлюстравана новае дзяленне ваеннаслужачых на групы ў адпаведнасці з іх службовым становішчам. У прыватнасці, чатырнаццаты пункт Статута пералічваў персанальныя ваенныя званні, устаноўленыя пастановамі ад 22.09.1935 з дапаўненнямі ад 5.08.1937[2].)

Remove ads

Знакі адрознення

Са студзеня 1922 года ў РСЧА была ўведзена адзіная строга рэгламентаваная форма адзення. Знакі адрознення ваеннаслужачых сталі размяшчаць на спецыяльных клапанах з сукна, абрамленым пунсовым кантам, які нашываўся на сярэдзіне рукава шыняля і гімнасцеркі; колер поля клапана адпавядаў роду войскаў сіл. У верхняй частцы клапана размяшчалася пяціканцовая зорка з сукна пунсовага колеру, ніжэй за яе вертыкальна нашываліся знакі службовага становішча — два ромбы вышынёй 1,7 і шырынёй 0,8 см (малая дыяганаль — 2 см, вялікая — 3 см) з медзі, пакрытай цёмна-чырвонай эмаллю ў каманднага складу і сіняй у адміністрацыйна-гаспадарчага.

Акрамя таго, на пятліцах шынялёў і гімнасцёрак, абабітых залацістым галуном і маючых колер, адпаведны роду войскаў або сіл, упраўленняў і ўстаноў ваеннага ведамства, уводзілася эмблема. На абодва рукавы вышэй за абшлаг нашываліся два шырокія залацістыя шэўроны.

Знакі адрознення камдыва СВ і ВПС (1935—1940)
Remove ads

Камдыў у папулярнай культуры

  • Званне камдыва носіць Сяргей Котаў, галоўны герой фільма «Стомленыя сонцам».
  • Званне камдыва носіць Іван Варава ў поўнай літаратурнай версіі сцэнара фільма «Афіцэры»[3].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads