Камеамеа ІІ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камеамеа (Камехамеха, Тамеамеа) ІІ (1797—1824) — кароль Гавайскіх астравоў з 1819 г., сын караля Камеамеа І Вялікага.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся прыкладна ў 1797 г. у Хіла, на востраве Гаваі. Старэйшы сын караля Камеамеа І і яго жонкі вышэйшага рангу — каралевы Каахуману. Пры нараджэнні меў імя Ліхаліха (Liholiho), а поўным імем было Каланінуі Куа Ліхаліха і ке капу Лалані (Kalaninui kua Liholiho i ke kapu ʻIolani). З пяці год яго выхоўвалі як пераймальніка трону. Француз Жан-Батыст Рыў вучыў прынцаў англійскай і французскай мове, стаў іх блізкім сябрам. Калі Камеамеа стаў каралём, ён здзесніў план свайго бацькі ўвесці на астравах хрысціянства, дзеля чаго заспрасіў амерыканскіх пратэстанцкіх місіянераў, пераследваў язычніцтва. Адмяніў многія старадаўнія правілы і табу. Ажыцявіў паездку ў Англію, дзе і памёр.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads