Камень, папера, нажніцы (фільм, 2024)
кароткаметражны фільм 2024 года рэжысёра Франца Бёма From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Камень, папера, нажніцы» або «Камень, нажніцы, папера» (англ.: Rock, Paper, Scissors) — кароткаметражны фільм 2024 года рэжысёра Франца Бёма. Фільм быў дыпломнай работай Бёма пры атрыманні ступені магістра ў Нацыянальнай школе кіно і тэлебачання (NFTS) у Бікансфілдзе (Англія)[1].
Сусветная прэм’ера фільма адбылася на кінафестывалі Show Me Shorts у 2024 годзе, які праходзіў у рамках адборачнага конкурсу на атрыманне кваліфікацыі на прэмію «Оскар». Фільм быў паказаны на розных міжнародных кінафестывалях, у тым ліку Aesthetica Short Film Festival і Norwich Film Festival[2].
Фільм атрымаў прэмію BAFTA за найлепшы брытанскі кароткаметражны фільм[3]. Таксама музыка да фільма была намінаваная на 15-ю прэмію Hollywood Music in Media Awards.
Remove ads
Сюжэт
Іван і яго бацька працуюць у невялікім шпіталі на перадавой. Калі да іх бункера набліжаецца ўзвод расійскіх салдат, Іван прымае цяжкае рашэнне, каб абараніць сваіх пацыентаў і сваю сям’ю.
У ролях
- Аляксандр Рудзінскі — Іван
- Сяргей Калантай — Багдан
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads