Кампрэсар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кампрэсар (ад лац.: compressio — сцісканне) — энергетычная машына або прыбор для сціскання і перамяшчэння газападобных рэчываў.

Паводле прынцыпу дзеяння кампрэсары можна раздзяліць на дзве вялікія групы: дынамічныя і аб’ёмныя.

У кампрэсарах аб’ёмнага тыпу рабочы працэс ажыццяўляецца ў выніку змены аб’ёму рабочай камеры. Да кампрэсараў аб’ёмнага тыпу адносяцца:

  • Паршнявы кампрэсар
  • Спіральны кампрэсар
  • Кулачковы кампрэсар
  • Вінтавы кампрэсар

У дынамічных кампрэсарах рабочы працэс ажыццяўляецца шляхам дынамічнага ўздзеяння на бесперапынны струмень газу. Да дынамічных кампрэсараў адносяцца:

  • Турбакампрэсар
  • Віхравы кампрэсар
  • Струменны кампрэсар

Кампрэсары з’яўляюцца часткай больш складаных машын і прыбораў. Кампрэсары выкарыстоўваюць для перамяшчэння холадагента у халадзільніках, як крыніцу сціснутага паветра ў тармазных сістэмах, для адчынення і зачынення дзвярэй на грамадскім транспарце. Шырока распаўсюджана выкарыстанне кампрэсараў у пнеўмаінструменце: адбойных малатках, фарбавальных апаратах, гайкавёртах і г.д.

Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads