Камялік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Камялік (руск.: Камелик) — рака ў Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі.
Даўжыня – 222 км. Плошча вадазбору – 9070 км². Бярэ пачатак на Агульным Сырце, цячэ па ўзгорыстай нізіне, упадае ў раку Вялікі Іргіз. Летам у вярхоўях перасыхае. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Асноўныя прытокі: Каменка, Талавая, Салдатка, Талаўка, Вялікі Камышлак, Сухі Камышлак, Вялікая Чалыкла (Чалыкла), Лагуніха (усе левыя).
У вярхоўях створана Мар'еўскае вадасховішча. На рацэ размешчаны раённы цэнтр Саратаўскай вобласці – Пералюб.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads