Следавікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Следавікі́ — валуны, на паверхні якіх ёсць адбіткі (прыродныя ці штучныя) у выглядзе нагі ці далоні чалавека (антрапаморфныя) або ў форме слядкоў розных жывёл (зааморфныя).
Звычайна слядок адзін, але ёсць два і тры. Вядомыя амаль ва ўсім свеце, але найбольш іх на тэрыторыі, блізкай да Балтыйскага мора. Над некаторымі з іх пабудаваны капліцы, храмы. Культ следавікоў мае даўнюю традыцыю і спалучаецца як з паганскімі, так і хрысціянскімі вераваннямі. У часы паганства следавікі былі звязаны з культамі, прысвечанымі багам, блізкім да хтанічнай сферы. З пашырэннем хрысціянства многія следавікі набылі функцыі прошчаў («цудадзейных» месцаў)[1]. Вада са следавікоў лічыцца «святой» і «гаючай»[1].
На тэрыторыі Беларусі налічваецца каля 100 следавікоў(напрыклад, Перабродскі валун).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads