Каміла Лэкберг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каміла Лэкберг
Remove ads

Каміла Лэкберг (шведск.: Camilla Läckberg, нар. 30 жніўня 1974) — шведская пісьменніца. Яе кнігі перакладзены больш, чым на 30 моў. Паводле твораў зняты шведскі тэлесерыял.

Хуткія факты Каміла Лэкберг, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 30 жніўня 1974 года ў невялікім партовым гарадку Ф’ельбака, Швецыя. Рана пачала захапляцца літаратурай. У дзяцінстве спрабавала ствараць казкі, пераказваць іх. Вывучала ў Гётэбаргскім універсітэце эканоміку і маркетынг і прапрацавала некалькі гадоў у Стакгольме ў гэтай галіне. Пасля заканчэння курсаў па напісанні дэтэктываў, у свет выходзіць першы раман «Ледзяная прынцэса», выдадзены ў 2002 годзе. Праз тры гады — «Прапаведнік». З’явілася серыя трылераў пра маладую пісьменніцу Эрыку Фальк і паліцыянта Патрыка Хэдстрэма. Акрамя дэтэктываў, Каміла Лэкберг з’яўляецца аўтарам дзвюх кулінарных кніг, напісаных у суаўтарстве з вядомым кухарам Хрысціянам Хельбергам і серыі дзіцячых кніг «Супер-Чарлі».

Remove ads

Зноскі

  1. Camilla Läckberg // BD Gest’ Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2876969'></a>
  2. Camilla Läckberg // Babelio — 2007.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2877812'></a>
  3. Om Camilla Праверана 21 лістапада 2024.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads