Каміла Маронэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Каміла Рэбека Маронэ (англ.: Camila Rebeca Morrone, нар. 16 чэрвеня 1997, Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — амерыканская актрыса, фотамадэль і манекеншчыца.

Хуткія факты Каміла Маронэ, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сям'і выхадцаў з Аргенціны акцёраў Максіма Маронэ і Люсілы Полак. Пасля разводу бацькоў яна засталася жыць з маці, якая з 2006 года была ў адносінах з Аль Пачына.

У 2013 годзе адбыўся кінадэбют Маронэ ў фільме Джэймса Франка «Букоўскі», які так і не выйшаў на экраны. Пасля заканчэння сярэдняй школы Беверлі-Хілз Маронэ пачала прафесійную кар'еру фотамадэлі, з'явіўшыся праз год на вокладцы турэцкага выдання «Vogue». У 2017 годзе яна ўдзельнічала ў якасці манекеншчыцы для курортнай калекцыі «Moschino». У 2018 годзе Маронэ вярнулася ў кіно, з'явіўшыся ў трылеры «Смага смерці» і камедыйным баявіку «Ніколі не вяртайцеся». У 2019 годзе яна атрымала прэмію «Узыходзячая зорка» на Міжнародным кінафестывалі ў Сан-Дыега. У 2023 годзе Маронэ выканала ролю Каміла Дан у псеўдабіяграфічным міні-серыяле "Дэйзі Джонс і The Six", за якую атрымала намінацыю на прайм-тайм прэмію "Эмі" як найлепшая актрыса другога плана ў міні-серыяле або фільме.

З канца 2017 года Каміла Маронэ сустракалася з акцёрам Леанарда Дзі Капрыа, які на 23 гады старэйшы за яе. У 2022 годзе пара расталася.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads