Канадарм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Канадарм
Remove ads

Канадарм-1 (англ. Canadarm-1; ад Canada + arm – рука) або Shuttle Remote Manipulator System (SRMS) (у перакладзе: дыстанцыйна кіраваная маніпулятыўная сістэма шатла) - рабатызаваны маніпулятар першага пакалення, створаны канадскім касмічным агенцтвам. Выкарыстоўваліся на караблях Спейс шатл для захопу і перамяшчэння грузаў у космасе. Усяго было пабудавана 5 такіх маніпулятараў.

Thumb
Маніпулятар шатла Дыскаверы

Упершыню «Канадарм» выкарыстоўваўся на борце шатла «Калумбія» падчас місіі STS - 2 у 1981 годзе.

За час эксплуатацыі маніпулятары «Канадарм» удзельнічалі ў 50 місіях і здзейснілі 7000 абаротаў вакол Зямлі, адпрацаваўшы без адзінай адмовы. Маніпулятар выкарыстоўваўся для захопу тэлескопа «Хабл», перамяшчэння і выгрузкі больш за 200 тон кампанентаў МКС а таксама перамяшчэння астранаўтаў.

Пры зборцы МКС «Канадарм» ужываўся шмат разоў, пачынаючы з місіі STS-88, падчас якой былі злучаныя два першыя модуля — «Зара» і «Юніці».

Remove ads

Канструкцыя і характарыстыкі

Маніпулятар размяшчаўся ў грузавым адсеку шатла і меў 6 ступеняў свабоды. Кіраванне ажыццяўлялася дыстанцыйна з кабіны.

Характарыстыкі:

  • Даўжыня -15,2 м (50 футаў);
  • Дыяметр - 38 см (15 цаляў);
  • Маса - 410 кг;
  • Маса ў складзе агульнай сістэмы - 450 кг.

Далейшае развіццё

Канадарм-2 - распрацаваны на аснове «Канадарм-1», больш буйнейшая версія маніпулятара, якая выкарыстоўваецца на МКС для прычальвання ферм і некаторых караблёў, а таксама агляду ўсёй МКС.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads