Каналета

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каналета
Remove ads

Джава́ні Анто́ніа Кана́ль (італ.: Giovanni Antonio Canal), вядомы таксама пад імем Каналета (італ.: Canaletto; 7 кастрычніка 1697, Венецыя — 20 красавіка 1768, Венецыя) — італьянскі мастак, глава венецыянскай школы ведутыстаў, майстар гарадскіх пейзажаў у стылі барока. Мянушку Каналета акрамя Антоніа Каналя насіў і яго пляменнік, Бернарда Белота, таксама знакаміты пейзажыст.

Хуткія факты Каналета, Імя пры нараджэнні ...
Thumb
Каналета. Свята заручын венецыянскага дожа з Адрыятычным морам.
Remove ads

Біяграфія і творчасць

Антоніа Каналь нарадзіўся 7 кастрычніка 1697 года ў Венецыі. Вучыўся жывапісу ў свайго бацькі Бернарда Каналя, тэатральнага мастака, дапамагаў яму афармляць спектаклі ў тэатрах Венецыі.

У 1719 годзе наведаў Рым, дзе пазнаёміўся з творчасцю знакамітага ведутыста Джавані Паола Паніні. Пасля гэтага пачаў пісаць свае знакамітыя краявіды Венецыі. Першым вядомым даследчыкам працай Каналя з аўтарскім подпісам з'яўляецца «Архітэктурнае капрыча» (1723). У адрозненне ад большасці мастакоў таго часу Каналета на раннім этапе сваёй творчасці пісаў свае краявіды (ведуты) адразу з натуры, не робячы папярэдніх накідаў і эскізаў. Пасля стаў пісаць у студыі, карыстаючыся камерай-абскурай. Пейзажы таго перыяду адрозніваюцца дэталёва дакладным адлюстраваннем гарадскога краявіду[7]

Вялікая колькасць прац Каналета былі з поспехам прададзены англічанам, якія прыязджалі ў Венецыю для навучання. Шматлікія існуючыя і ўяўныя ведуты Каналета стваркае па заказе англійскіх калекцыянераў, напрыклад серыю гарадскіх краявідаў для лорда Бедфарда ў 1730—1731 гадах. У 1740 годзе гэта крыніца прыбытку знік: пачалася вайна за аўстрыйскую спадчыну, і брытанцы сталі радзей прыязджаць на кантынент.

У 1746 годзе Каналета едзе ў Лондан, каб быць бліжэй да каналаў збыту сваіх карцін. На працягу дзевяці гадоў ён жыве ў Англіі, піша віды мясцовых палацаў і дамоў. У гэты перыяд у яго творчасці з'яўляецца другаснасць, тэхніка перастае падабацца заказчыкам. У 1755 годзе мастак вяртаецца ў Венецыю.

У 1763 годзе яго абіраюць у Венецыянскую акадэмію мастацтваў.

Каналета памёр 19 красавіка 1768 года ў роднай Венецыі.

Палотны

Remove ads

Зноскі

1. Constable W. G. Canaletto // Encyclopædia Britannica

2. Canaletto // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.

3. Union List of Artist Names

4. RKDartists

5. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 27 студзеня 2024.

6. Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 27 студзеня 2024.

7. Энциклопедия Мировое Искусство. М., «ОЛМА-ПРЕСС», 2002.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads