Кандрацьеўскі праспект
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кандрацьеўскі праспект — адна з цэнтральных магістралей Калінінскага раёна Санкт-Пецярбурга. Праходзіць ад Арсенальнай вуліцы да праспекта Мечнікава. Нумарацыя дамоў — ад Арсенальнай вуліцы.
Remove ads
Гісторыя назвы
У XIX стагоддзі ад прозвішча ўладальніка сядзібы «Палюстрава» графа А. Р. Кушалева-Безбародкі праспект атрымаў назву Безбародкінскі або Безбародкіна. 26 снежня 1918 года праспект быў перайменаваны ў гонар камісара часоў грамадзянскай вайны Аляксандра Кандрацьева (1900—1918, пахаваны на Багаслоўскіх могілках). На доме № 1 усталяваная мемарыяльная дошка, а ў скверы каля дома ў 1958 годзе быў усталяваны помнік. Да 1925 года назва праспекта існавала ў форме праспект Кандрацьева.
Remove ads
Гісторыя
Праспект быў пракладзены ў другой палове XVIII стагоддзя, падчас добраўпарадкавання тэрыторыі сядзібы «Палюстрава».
У 1901—1902 гадах на рагу Безбародкінскага праспекта і Цімафееўскай вуліцы (цяпер вуліца Ватуціна) была пабудавана капліца св. Аляксандра Неўскага (архітэктар Ю. К. Рэйнер). Разбурана ў 1930-х гадах.
У 1928—1931 гадах на ўчастку, абмежаваным Кандрацьеўскім праспектам, вуліцай Жукава, Чычурынскім завулкам і Палюстраўскім праспектам, быў пабудаваны Кандрацьеўскі жыллёвы масіў.
Remove ads
Літаратура
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads