Канстанца (жудзец)
жудзец у Румыніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канста́нца (рум.: Judeţul Constanţa) — румынскі жудзец у рэгіёне Дабруджа. Плошча — 7071 км². Насельніцтва — 630 679 чалавек (2011). Адміністрацыйны цэнтр — горад-порт Канстанца. Сухое стэпавае плато Дабруджа займае асноўную частку жудзеца. На ўсходзе абмываецца водамі Чорнага мора (уключаючы ліманнае возера Сіное), на захадзе — водамі Дуная. Сярэдняя тэмпература студзеня на ўзбярэжжы — каля 0 °C, ліпеня +23 °C.
Мяжуе з жудзецамі Кэлэрашы і Яламіца на захадзе, Тулча і Брэіла на поўначы, з Дабрыцкай і Сілістранскай абласцямі Балгарыі на поўдні.
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва жудзеца ў 1970 годзе — 513,3 тыс. чалавек, у 2002 годзе — 715 151 чалавек, у 2011 годзе — 630 679 чалавек.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads