Канстанцін Васілевіч Шавель

работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канстанцін Васілевіч Шавель (12 жніўня 193131 мая 2005[2][3]) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1972).

Хуткія факты Канстанцін Васілевіч Шавель, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Кухцічы (зараз ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Вучыўся ў школе ў Сямёнавічах[4]. Скончыў курсы трактарыстаў і працаваў на Пагранічнай машына-трактарнай станцыі ў Кухцічах. У 1951 годзе К. Шавель быў прызваны ў Савецкую Армію. Службу праходзіў на Балтыйскім флоце. Пасля звальнення ў запас у 1954 годзе вярнуўся на працу трактарыстам на Пагранічную МТС, а пасля скасавання сістэмы МТС працаваў на розных участках сельскагаспадарчай вытворчасці ў калгасе «Перамога» (з 1962 года «Усход») у Кульцічах, кіраваў механізаваным звяном.

К. В. Шавель прымаў удзел у грамадска-палітычным жыцці. У 1971—1975 гадах быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання і членам яго Пастаяннага камітэта па сельскай гаспадарцы. Таксама быў членам Уздзенскага раённага камітэта КПБ. Дэлегат XXVI з’езда КПСС.

Remove ads

Узнагароды

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads