Канстанцін Вікенцьевіч Драздоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канстанцін Вікенцьевіч Драздоўскі (нар. 26 мая 1974, Мінск) — беларускі медык і дэпутат. Кандыдат медыцынскіх навук.

Хуткія факты Канстанцін Вікенцьевіч Драздоўскі ...

Біяграфія

Нарадзіўся 26 мая 1974 года ў горадзе Мінску[1].

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1]. Кандыдат медыцынскіх навук[1].

Працаваў у 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска ў якасці ўрача-стажора і ўрача-хірурга; старшым лабарантам Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі; урачом-кардыёлагам, загадчыкам лабараторыі, намеснікам дырэктара па дзіцячай кардыяхірургіі РНПЦ «Кардыялогія»[1].

Дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай хірургіі[1].

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[1].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads