Канстанцін Міхайлавіч Быкаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанцін Міхайлавіч Бы́каў[7] (руск.: Константин Михайлович Быков; 8 (20) студзеня 1886 — 13 мая 1959) — вучоны ў галіне фізіялогіі, акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), Акадэміі навук СССР (1946). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1940). Генерал медыцынскай службы.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Чухлама Кастрамской губерні (Расійская імперыя). У 1912 годзе скончыў Казанскі ўніверсітэт. Працаваў у ім да 1921 года пад кіраўніцтвам М. А. Міслаўскага[8]. У час Першай сусветнай вайны быў урачом на фронце[8]. У 1921—1950 гг. працаваў у Інстытуце эксперыментальнай медыцыны, у 1921—1932 гг. пад непасрэдным кіраўніцтвам І. П. Паўлава. Адначасова ў 1921—1938 гг. — прафесар Ленінградскага педагагічнага інстытута, 1927—1940 гг. — Ленінградскага ўніверсітэта, 1932—1950 гг. — Ваенна-марской медыцынскай акадэміі (з 1940 г. на пасадзе загадчыка кафедрай фізіялогіі). У 1948—1950 гг. стварыў і ўзначальваў Інстытут фізіялогіі цэнтральнай нервовай сістэмы АМН СССР, з 1950 г. — дырэктар Інстытута фізіялогіі імя І. П. Паўлава АН СССР.
Памёр К. М. Быкаў 13 мая 1959 г. Пахаваны на Літаратарскіх мастках Воўкаўскіх могілак у Санкт-Пецярбургу.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Займаўся пытаннямі фізіялогіі стрававання, хімічнай перадачы ўзбуджэння ў нервовых цэнтрах, эксперыментальнай бальнеалогіі. Даследаваў уздзеянне кары галаўнога мозга на ўнутраныя органы.
Сярод апублікаванага:
- Лекции по физиологии пищеварения — Л., 1940.
- Избранные произведения. Т. 1—3. — М., 1953—1958.;
- Кортико-висцеральная патология. — Л., 1960. (разам з І. Ц. Курцыцыным).
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Леніна
- 3 ордэны Працоўнага Чырвонага сцяга
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
- Сталінская прэмія 1946 г.
- Прэмія імя І. П. Вавілава АН СССР (1939)
- Залаты медаль імя І. П. Вавілава (1950)
Памяць
Мемарыяльная дошка на доме № 12 па вуліцы Акадэміка Паўлава ў Санкт-Пецярбургу[9].
Зноскі
- WorldCat Entities — OCLC, Inc., 2022. Праверана 21 студзеня 2025.
- Быков Константин Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Быков Константин Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Филаретова Л. П., Дюжикова Н. А., Андреева Л. Е. и др. История первого физиологического института России - Института физиологии им. И.П. Павлова РАН, The History of the First Physiological Institute in Russia: I.P. Pavlov Institute of Physiology of the Russian Academy of Sciences // Историко-биологические исследования — 2023. — Т. 15, вып. 3. — С. 8–50. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24412/2076-8176-2023-3-8-50
- Быков Константин Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- Будко А. А. История физиологии в персональных фондах Военно-медицинского музея, The History of Physiology in the Personal Collections at the Military Medical Museum // Историко-биологические исследования — 2023. — Т. 15, вып. 3. — С. 149–169. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24412/2076-8176-2023-3-149-169
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
- Быкову К. М., мемориальная доска // Энциклопедия Санкт-Петербурга Архівавана 12 лютага 2019. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads