Канстанцін III Іраклій

From Wikipedia, the free encyclopedia

Канстанцін III Іраклій
Remove ads

Канстанцін III (ці I, калі лічыць з часу падзення Заходняй Рымскай імперыі) — візантыйскі імператар (люты — май 641), сын імператара Іраклія ад яго першага шлюбу і, такім чынам, законны спадчыннік свайго бацькі.

Хуткія факты Візантыйскі імператар, Сумесна з ...

Неўзабаве пасля нараджэння Канстанціна яго маці памерла (612), і Іраклій, які знаходзіўся яшчэ ў росквіце гадоў, ажаніўся зноў са сваёй пляменніцай Марцінай, парушыўшы гэтым законы дзяржаўныя і царкоўныя і выклікаўшы нянавісць падданых такім кровазмяшальным шлюбам. Незадаволенасць народа была накіравана і супраць Марціны, якая, пасля нараджэння сына Іраклона, жадала для яго ўлады. Канстанціну, па патрабаванні бацькі, прыйшлося пагадзіцца падзяліць уладу са зборным братам (638).

Адразу ж пасля смерці Іраклія (11 лютага 641 г.) яго ўдава была вымушана бегчы. Канстанцін стаў адзінаўладным манархам, але яго хваравітасць павялічвалася з кожным днём; ён памёр 25 мая 641. Яго смерць была прыпісана Марціне. У імперыі адбыўся пераварот, і ўлада была перададзена на карысць непаўналетніх дзяцей Канстанціна (гл. Канстант II).

Remove ads

Дзеці

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads