Канстанцін I (кароль Шатландыі)
кароль Шатландыі (862—877) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Канстанцін I Шчодры на віно (шатл. гэл.: Causantín mac Cináeda, Causantín An Finn-Shoichleach, англ.: Constantine I, Constantine The Wine-Bountiful, забіты ў 877) — кароль Альбы (Шатландыі) з 862, сын караля Кенета I
Remove ads
Біяграфія
Канстанцін I стаў каралём Альбы (Шатландыі) пасля смерці дзядзькі, караля Дональда I. У «Аналах Ульстэра» ён названы каралём піктаў. Яго кіраванне было адзначана новымі і больш жорсткімі ўварваннямі вікінгаў. У 866 годзе Канстанціну ўдалося адбіць набег вікінгаў на Усходнюю Шатландыю. У 875 годзе вікінгі пад правадырствам Улафа і Івара Бескасцёвага ізноў уварваліся ў Шатландыю і разбілі піктаў і гэлаў у бітве пры Долары. Канстанцін ацалеў пасля гэтай бітвы, але быў вымушаны фармальна адмовіцца ад паўночных абласцей каралеўства. Кароль загінуў пры адбіцці набегу на ўзбярэжжа Файфа. Некаторыя храністы сцвярджаюць, што ён быў схоплены і закатаваны да смерці ў нейкай пячоры.
Стаў родапачынальнікам старэйшай лініі роду Мак-Альпінаў, прадстаўнікі якога займалі трон Альбы (Шатландыі) напераменку з прадстаўнікамі малодшай лініі, якая ідзе ад малодшага брата Канстанціна — Эда Беланогага.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #101328061X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004. Праверана 20 сакавіка 2017.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads