Няміга (аркестр)

аркестр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канцэртны аркестр «Няміга»беларускі духавы аркестр. Структурнае падраздзяленне галаўной канцэртнай арганізацыі Мінска ДУ «Мінскканцэрт».

Хуткія факты Няміга, Жанр ...

Заснаваны ў 1990 годзе трыма музыкамі-духавікамі, прафесарамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (БДАМ): дырыжорам і аранжыроўшчыкам, народным артыстам Расіі Львом Муранавым, аранжыроўшчыкам, заслужаным артыстам БССР Віталём Воўкавым і дырыжорам Аркадзем Берыным.[1]

Аркестр складаецца ў асноўным з выпускнікоў БДАМ. Ім кіруюць галоўны дырыжор, дацэнт кафедры аркестравага дырыжыравання БДАМ Аляксандр Сасноўскі і дырыжор, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Фёдараў. Дырэктар калектыву — Шугала Ірына Юр'еўна.

У рэпертуары аркестра сімфанічная класіка і духавая музыка кампазітараў Беларусі і іншых краін, а таксама джазавая і сучасная папулярная музыка.[2]

Аркестр актыўна выступае, у тым ліку на тэлебачанні і радыё, сталы ўдзельнік міжнароднага фестывалю «Беларуская музычная восень». Лаўрэат міжнародных конкурсаў і фестываляў. Выступаў у Расіі, на Украіне, у Літве, Польшчы, Германіі, Іспаніі. З аркестрам працавалі такія дырыжоры, як Трэвар Форд (Нарвегія), Дэвід Андрэ (ЗША), Георгій Калінкавіч (Расія), Генадзь Праватараў і Пётр Вандзілоўскі (Беларусь); з ім выступалі Іосіф Кабзон, Алег Газманаў, Рэнат Ібрагімаў, Марыя Гулегіна і іншыя.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads