Капец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капец — 1) валападобная куча бульбы ці караняплодаў, укладзеных на паверхні зямлі або ў неглыбокі катлаван, укрытых саломай і зверху зямлёй. Бульбу ці карняплоды пасля ўборкі падсушваюць, ссыпаюць на загадзя падрыхтаванае месца і накрываюць. З наступленнем халадоў слой зямлі павялічваюць. Каб бульба ці карняплоды не сапрэлі, у цэнтры капца ставяць калы, абкручаныя саломай, што забяспечвае неабходную цыркуляцыю паветра. Вакол капца на глыбіню 30 — 40 см капаюць канаўку для адводу талай веснавай вады. Капцы здаўна вядомыя па ўсёй Беларусі. Найбольш пашыраныя ў мясцовасцях з высокім узроўнем грунтавых водаў. У наш час у капцах захоўваюць бульбу і карняплоды ў сельгасгаспадарках пры адсутнасці сховішчаў.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
2) насып вакол межавога слупа пры каморніцкіх абмерах.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads