Капліца-пахавальня Віткевічаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капліца-пахавальня Віткевічаў — каталіцкая капліца на Кальварыйскіх могілках Мінска, размешчаная ва ўсходняй частцы могілак, насупраць іншай капліцы. Пабудавана ў другой палове XIX ст. як пахавальня Віткевічаў, пра што сведчыць бела-мармуровая мемарыяльная пліта над уваходам.
Remove ads
Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Цагляная капліца вырашана прамавугольным у плане кампактным аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Уваходны праём і нішы бакавых фасадаў спічастай гатычнай формы. Вуглы ўмацаваны контрфорсамі, унутры перакрыта скляпеннем.
Літаратура
- Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 244. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Спасылкі
- Капліца-пахавальня Віткевічаў на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads