Капліца-пахавальня Хамянтоўскіх
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капліца-пахавальня Хамянтоўскіх — капліца-пахавальня ля в. Равуча.
Remove ads
Гісторыя
На прыродным узвышшы каля маёнтку Халяпінка, недалёка ад в. Равуча, размешчана капліца-пахавальня ХІХ стагоддзя.
Пабудавана ў 1882 годзе з чырвонай цэглы ў псеўдарускім стылі — вытанчанае камернае збудаванне з арачнай званіцай на галоўным фасадзе і характэрным дэкаратыўным малюнкам у выглядзе парэбрыкаў, кілявідных франтончыкаў, філянговага руста.
У цэнтры чатырохсхільнага даху капліцы быў узведзены драўляны васьмігранны (на чацверыку) барабан з цыбулепадобнай галоўкай[1].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads