Капліца Святога Мікалая (Душкава)

Душкава From Wikipedia, the free encyclopedia

Капліца Святога Мікалая (Душкава)map
Remove ads

Капліца Святога Мікалая — праваслаўная капліца ў в. Душкава Валожынскага раёна. Размешчана каля старых могілак. Пабудавана ў XIX стагоддзі з дрэва[1].

Хуткія факты Капліца Святога Мікалая, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Thumb
Капліца пасярод мураваных пахавальняў

Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю класіцызму. Вырашана прамавугольным зрубам з 3-граннай алтарнай часткай на бутавым падмурку. Фасад завершаны трохвугольным франтонам двухсхільнага даху, абапёртым на 4 слупы; з правага боку над ганкам навешаны звон. Над алтарнай часткай узвышаецца цыбулепадобная галоўка на 8-гранным барабане. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады прарэзаны 2 прамавугольнымі аконнымі праёмамі з аканіцамі[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Капліца // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — С. 626. — 653 с. 2 000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads