Капліца Святой Сям’і (Вераскава)

Вераскава From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Капліца Святой Сям’і — капліца ў в. Вераскава Навагрудскага раёна, размешчаная за 0,5 км на поўдзень ад вёскі, на старажытных могілках.

Хуткія факты Капліца Святой Сям’і, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Капліца-пахавальня ў 1910-я гг.

Пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы, бутавага каменю і дрэва як родавая пахавальня ўладальнікаў маёнтка Брахоцкіх. Пасля Вялікай Айчыннай вайны паўзруйнавана, вернута парафіянам у 1980-я гг.

Аднаўленне

У 1992 годзе наведаць свае родныя мясціны ў Морынаве прыехала Соф’я Аляксандра, дачка Аляксандра Брахоцкага. Пабачыўшы ў якім стане знаходзіцца радавая капліца сям’і ў Вераскаве, яна дамовілася з калгасам аб яе аднаўленні. Ініцыятыву Соф’і падтрымалі і яе браты — Анджэй і Ежы, дачка Крысціна, суседзі і сябры з Корнуала. На аднаўленне капліцы збіралі грошы ўсім светам. 29 чэрвеня 1994 года яна зноў прыехала ў Беларусь, каб пабачыць адноўленую капліцу. Побач з капліцай правялі набажэнствы і памінальную вячэру. Пад канец 1990-х у капліцы была ўстаноўлена пліта з яе імем.

Remove ads

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю класіцызму. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. На мураваным фасадзе выступае 4-калонны порцік з трохвугольным дашчаным франтонам. Бакавыя зрубленыя з брусу фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах.

Літаратура

  • Капліца Святой Сям'і // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. Мн.: БелЭн, 2008. — С. 56. — 488 с. ISBN 978-985-11-0395-5.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads