Капліца Святых Пятра і Паўла (Шарашова)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква́ Святы́х Апо́сталаў Пятра́ і Па́ўла — праваслаўны храм у Шарашове, збудаваны ў 1824 годзе. Помнік драўлянага дойлідства з рысамі архітэктуры класіцызму.
Remove ads
Гісторыя
Калі ў 1760 годзе была пабудавана новая Прачысценская царква, стары будынак, 1700 года пабудовы, разабралі і перанеслі на могілкі на ўскрайку мястэчка. У 1820—1824 гадах гэтая царква была перабудавана і асвечаная ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла.
Ля ўсходняе (алтарнае) сцяны царквы знаходзіцца магіла заслужанага прафесара Віленскага ўніверсітэта Міхаіла Баброўскага, які быў настаяцелем у мясцовай парафіяльнай царкве.
Улетку 1995 года храм загарэўся ад удару маланкі ў суседняе дрэва, аднак агонь не паспеў нанесці значных пашкоджанняў. Пасля рамонту быў усталяваны новы прастол.
Царква дзейнічае, набажэнствы адбываюцца ў дзень святых Першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, а таксама ў дні паміну спачылых.
Remove ads
Архітэктура
Адназрубная пабудова з трохграннай алтарнай апсідай накрытая двухсхільным дахам з вальмамі над алтаром. Шэсць калон надаюць порціку падабенства да класіцыстычнага[1]. Галоўны фасад з трохвугольным франтонам, на якім размешчаныя два рамбічныя акенцы, увенчаны двух'яруснай фігурнай вежачкай. Астатнія вокны прамавугольныя.
У аздабленні храма выкарыстаныя паліхромная афарбоўка, дэкаратыўная шалёўка, роспіса на рэлігійныя сюжэты.
Remove ads
Зноскі
- Пракаповіч Н.С.. Летапіс духоўнасці: культавая архітэктура . Всё о Ружанах (27 лістапада 2012).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads