Капліца Свяціцеля Мікалая Цудатворцы (Каралеўцы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Капліца Свяціцеля Мікалая Цудатворцы (Каралеўцы)map
Remove ads

Капліца Свяціцеля Мікалая Цудатворцы — праваслаўная капліца ў в. Каралеўцы Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З’яўляецца прыпісной да прыходу Царквы Святога Іосіфа ў аг. Іжа.

Хуткія факты Свята-Мікалаеўская капліца, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Знаходзіцца на могілках, на заходнім краі вёскі, на месцы старадаўняй капліцы-царквы, вывезеннай у 1986 годзе ў Беларускі дзяржаўны музей народнага дойлідства і побыту[1][2]. Пабудавана з дрэва, намаганнямі тагачаснага настаяцеля Іжскай царквы айца Вячаслава (Вабішчэвіча) і мясцовых жыхароў[3], па праекце архітэктара Мікалая Лук’янчыка. Будаўніцтва распачалося позняй восенню 2006 года, асвячэнне адбылося 22 мая 2008 года[4].

Remove ads

Архітэктура

Thumb

Кубападобны зруб накрыты шатровым дахам, злучаным з апсідай трохсхільным вальмавым дахам. У завяршэнні — 8-гранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай. Франтальны фасад вылучаны двухсхільнай навіссю на 2 слупах. Бакавыя сцены аздобленыя двума прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads