Капуас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ка́пуас[2] (індан.: Kapuas) — рака ў Інданезіі, у заходняй частцы вострава Калімантан. Самая вялікая рака Інданезіі.
Даўжыня ракі 1143[1] (1040[2][3]) км. Плошча вадазбору 97 000[2][3] км². Сярэдні расход вады больш за 5000[2][3] м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў цэнтральнай частцы вострава Калімантан. Спачатку рака працякае ў гарыстай мясцовасці, потым пераважна па забалочанай раўніне. Упадае ў Паўднёва-Кітайскае мора ў раёне горада і порта Пантыянак, утвараючы дэльту. Рака суднаходная на адлегласці 900 км ад вусця[2][3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads