Капусніца (суп)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Капусніца (капусняк) — традыцыйны ўкраінскі, славацкі і польскі від супоў з квашанай капусты. З’яўляецца аналагам рускіх шчэй, але не варта лічыць гэта адной і той жа стравай, так як капусніца рыхтуецца выключна з квашанай капусты[1]. Традыцыйная страва на калядным стале.
Remove ads
Разнавіднасці
Існуе вялікая колькасць розных рэцэптаў капусняка. Ва ўкраінскай кухне капусту адціскаюць ад расола, а пры падвышанай кіслотнасці папярэдне прамываюць вадой[1]. У польскай распаўсюджаны больш кіслы варыянт з неаджатай капусты з расолам.
Падчас пастоў вараць вегетарыянскі (посны) капусняк. Ёсць варыянты рэцэптаў з грыбамі і на рыбным булёне.
Цікавыя факты
- Назву французскага фільма «La Soupe Aux Choux» з Луі дэ Фюнэсам у галоўнай ролі, можна перакласці як «Капусняк».
Зноскі
- Шалимов С. А., Шадура Е. А. Современная украинская кухня. — 5-е. — Киев: Техника, 1991. — С. 36. — 288 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-335-01070-3.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads