Карабельная мачта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карабельная мачта
Remove ads

Карабельная ма́чта (нідэрл.: mast[1]) — вертыкальная (часам крыху нахіленая) металічная або драўляная канструкцыя, якая ўсталёўваецца звычайна ў дыяметральнай плоскасці карабля і ўзвышаецца над яго верхняй палубай. На сучасных караблях мачты прызначаны для размяшчэння радыёлакацыйных і аптычных сродкаў назірання, упраўлення караблём, сувязі, узняцця сцяжковых і іншых сігналаў, нясення хадавых агнёў. Мачты вырабляюць звычайна ў выглядзе шматярусных канструкцый і моцна замацоўваюць ў палубах. На транспартных суднах да мачт мацуюць грузавыя стрэлы. На парусных суднах мачта з’яўляецца асновай агульнага рангоўта. Яна трымаецца вертыкальна дзякуючы стаячаму такелажу і служаць для пастаноўкі парусоў. Першая ад носа карабля мачта называецца фок-мачта, другая — грот-мачта (у шчатмачтавых суднаў іх можа быць 2-3, адрозніваюцца парадкавым нумарам), трэцяя (найбліжэйшая да кармы) — бізань-мачта. На буйных парусных суднах мачты робяцца з трох частак (змацоўваюцца бугелямі): ніжняя мачта (праходзіць цераз палубу і мацуецца да кіля), вышэй за яе — стэньга, далей — брам-стэньга. На малых суднах мачта робіцца цалкам з аднаго дрэва. Сучасныя караблі маюць фок- і грот-мачты.

Thumb
Мачты
Remove ads

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.43

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads