Каралеўская брама (Магілёў)
Магілёў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каралеўская або Шклоўская брама — брама, якая існавала ў Магілёве пер. пал. XVII ст. - пер. пал. XIX ст. Знаходзіліся ў паўночнай частцы ўмацаванняў Старога горада і адчыняла шлях да адной з дзвюх галоўных вуліц Старога горада — Шклоўскай (цяпер вуліца Першамайская).

Шклоўская брама на вуліцы Шклоўскай існавала з першай паловы XVII ст. і першапачаткова была драўлянай. Пасля перабудовы ў 1656—1660 гг. звалася Трыўмфальнай, пасля 1661 — Каралеўскай. Уяўляла сабой трох'яруснае атынкаванае і пабеленае збудаванне, якое завяршалася купалам з флюгерам. Прастаяла да першай паловы XIX стагоддзя.
Remove ads
Спасылкі
- Могилевский Кремль.(недаступная спасылка)
 
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
