Каралеўскі двор (Бабруйск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каралеўскі двор — адміністрацыйны цэнтр Бабруйскага староства, які існаваў з 2-й паловы XVI ст. да 1649 г. Размяшчаўся непадалёк ад замка, на беразе р. Бярэзіна. Цэнтр кампазіцыі — вялікі драўляны дом на сямі падклеццях (у іх размяшчаліся службовыя памяшканні). На галерэю жылой часткі вяла двухмаршавая вонкавая лесвіца, накрытая двухсхільным дахам. Двор быў абнесены астрогам. За дваром над р. Бярэзінай знаходзіліся стайня з вазоўняй і бровар, на р. Бабруйка стаяў млын.
Remove ads
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads