Каралеўскі шатландскі нацыянальны аркестр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каралеўскі шатландскі нацыянальны аркестр
Remove ads

Каралеўскі шатландскі нацыянальны аркестр (англ.: The Royal Scottish National Orchestra) — сімфанічны аркестр у Глазга, які з’яўляецца асноўным аркестрам Шатландыі. Асноўнай канцэртнай пляцоўкай аркестра з’яўляецца Зала Генры Вуда ў Глазга, хоць таксама яна выступае ў Эдынбургу, Абердзіне, Дандзі і іншых гарадах краіны. Аркестр складаецца з 89 чальцоў.

Хуткія факты Каралеўскі шатландскі нацыянальны аркестр, Асноўная інфармацыя ...

Аркестр быў заснаваны ў 1891 як Шатландскі аркестр, а ў 1950 атрымаў статус нацыянальнага. Рэпутацыю аркестра падняў Аляксандэр Гібсан, першы шатландзец на пасадзе кіраўніка аркестра, які праславіў калектыў запісамі скандынаўскай музыкі, у тым ліку Сібеліуса і Карла Нільсена. Дзейнасць Гібсана працягнуў Неэмэ Ярві, які ажыццявіў таксама запіс поўнага цыклу сімфанічнай музыкі Малера, і Брайдэн Томпсан, які працягнуў выкананне твораў Нільсена. У 1991 годзе аркестр атрымаў каралеўскі патранаж.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads