Каралеўства Вялікабрытанія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каралеўства Вялікабрытанія
Remove ads

Каралеўства Вялікабрытанія было ўтворана ў 1707 годзе шляхам уз'яднання каралеўстваў Англія і Шатландыя (гл. Акт аб уніі 1707 года). Кіраўніцтва створанай краінай перадавалася ў рукі сумеснага парламенту і сумеснага ўраду ў горадзе Вэстмінстэр. Шатландыя і Англія былі звязаны паміж сабой персанальнай уніяй, пачынаючы ўжо з 1603 года.

Хуткія факты Каралеўства Вялікабрытанія, Сталіца ...

У 1707 годзе на змену англійскай і шатландскай манархіям прыйшла "брытанская манархія". Парламент Англіі быў пашыраны да парламенту Вялікабрытаніі, а шатландскі парламент быў распушчаны і перастаў існаваць. Абедзве краіны атрымалі месцы ў Палаце обшчын і ў Палаце лордаў. Але Шатландыя не мела магчымасці дэлегаваць такую колькасць дэпутатаў, якая прапарцыянальна адпавядала б колькасці насельніцтва краін, адсылаючы крыху меншую колькасць парламентарыяў. Шатландыя мела права адпраўляць у Лондан усяго толькі 45 дэпутатаў парламента і 16 пэраў.

Шатландскі парламент быў узноўлены 1 ліпеня 1999 года, пасля таго як насельніцтва Шатландыі падтрымала закон аб дэцэнтралізацыі на рэферэндуме 11 верасня 1999 года.

На змену Каралеўству Вялікабрытанія у 1801 годзе прыйшло Аб'яднанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірландыі.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads