Карал (завод)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ААТ «Карал» — беларускае прыборабудаўнічае прадпрыемства, размешчанае ў Гомелі.
Remove ads
Гісторыя
Электравакуумны завод, які стаў базай для будучага прадпрыемства, быў створаны ў 1964 годзе; неўзабаве быў пабудаваны завод «Модуль»[1][2]. 18 жніўня 1975 года завод «Модуль» і электравакуумны завод былі аб’яднаны ў вытворчае аб’яднанне «Карал»[3]. На прадпрыемстве выраблялі ваенную прадукцыю, медыцынскія прыборы, п’езаэлектрычныя рэзанатары для тэлевізараў і радыёапаратуры, а таксама кінескопы. Завод быў прадпрыемствам поўнага вытворчага цыклу, меў уласныя магутнасці па вытворчасці спецыяльнага шкла і зборачны цэх[1][2][4]. Акрамя грамадзянскай прадукцыі, ён вырабляў абсталяванне, якое выкарыстоўвалася ў ракетнай і касмічнай тэхніцы. Частка прадукцыі выраблялася ў засакрэчаным падземным цэху[2][5].
У пачатку 1990-х гадоў становішча прадпрыемства рэзка пагоршылася з-за спынення ваенных заказаў і падзення попыту на асноўную грамадзянскую прадукцыю — кінескопы (з 500 тысяч да 18 тысяч). У сярэдзіне 1990-х гадоў амерыканская кампанія «Westray» дамовіліся аб супрацоўніцтве з заводам, утварыўшы сумеснае прадпрыемства па вытворчасці кінескопаў. Неўзабаве інвестар выйшаў з праекта альбо па прычыне вялікіх капіталаўкладанняў, прадугледжаных бізнес-планам (300 млн долараў)[6], альбо з-за адмовы замежных банкаў крэдытаваць праект з-за палітычных рызык[7]. У 1998 годзе, пасля заканчэння тэрміну інвестыцыйнага дагавора, ААТ «Westrey-Карал» было пераўтворана ў ААТ «Карал»[8][2]. У 2003 годзе многія цэхі прадпрыемства былі перададзеныя ў бязвыплатнае карыстанне адміністрацыі Свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон»[9][4][6]. Дзяржаўны пакет акцый кампаніі неаднаразова выстаўляўся на продаж[10].
Remove ads
Сучасны стан
Станам на 2020 год завод вырабляў вырабы з кварцавага шкла, корпуса інтэгральных мікрасхем і інструменты[11]. У былых карпусах завода, перададзеных СЭЗ «Гомель-Ратон», арганізавана некалькі вытворчасцяў, у тым ліку выпуск шклатары[6]. У чэрвені 2020 года на базе аднаго з закінутых карпусоў завода быў адкрыты тэхнапарк[12].
У 2019 годзе на прадпрыемстве працавала 178 супрацоўнікаў, выручка за год склала 2,8 млн рублёў (каля 1,3 млн долараў), чысты прыбытак — 72 тыс. рублёў (каля 35 тыс. долараў). 68,8% выручкі паступіла ад вытворчасці карпусоў інтэгральных мікрасхем, 24,15% — ад вытворчасці кварцавага шкла. 100% акцый належаць дзяржаве[13].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads