Карлайлскі сабор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карлайлскі саборmap
Remove ads

Карлайлскі сабор — кафедральны сабор Карлайлскай дыяцэзіі ў графстве Камберленд у Англіі.

Хуткія факты Карлайлскі сабор, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Першапачаткова на месцы сабора стаяла царква манастыра аўгусцінскіх канонікаў. Храм быў закладзены ў 1102 годзе, а ў 1133 Генрых I зрабіў яго галоўнай царквой епархіі. У 1292 годзе царква пацярпела ад пажару, пры гэтым цалкам згарэлі хоры. Аднаўленчыя працы пачаліся толькі ў 1377 годзе. У 1392 годзе адбыўся другі пажар; пасля гэтага былі перабудаваны паўночны трансэпт і цэнтральная вежа, якая мела вышыню 34 метра. Падчас Грамадзянскай вайны 1642—1646 і 1648 гадоў сабор ізноў моцна разбураны; многія пралёты былі разабраны з мэтай аднавіць гарадскія ўмацаванні. Ад першапачатковай пабудовы засталося толькі толькі два арачных пралёты, выкананых у англа-нармандскім стылі.

Remove ads

Архітэктура

Карлайлскі сабор (паводле іншых даных — Сабор Усіх Святых у Дэрбі) з'яўляецца самым маленькім саборам у Англіі. Яго даўжыня складае 62 м, а шырыня ў трансэпце — 37 м. У хорах царквы да нашых дзён захавалася вялікае ўсходняе акно, якое мае вышыню 18 м і шырыню 9,7 м; у самай верхняй частцы акна захавалася старое шкло. Паўднёвы трансэпт характэрны наяўнасцю рунічных надпісаў[1].

Remove ads

Зноскі

  1. КАРЛАЙЛСКИЙ СОБОР // Энциклопедия «Кругосвет».

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads