Карламан (кароль Баварыі)

кароль Баварыі (876—880) і Італіі (877—880) From Wikipedia, the free encyclopedia

Карламан (кароль Баварыі)
Remove ads

Карламан (ням.: Karlmann, фр.: Carloman) (830 — 22 верасня 880, Альцётынг, Баварыя) — кароль Баварыі876 года) і Італіі877 года) з дынастыі Каралінгаў.

Хуткія факты Карламан, 19-ы кароль Баварыі ...
Remove ads

Біяграфія

Карламан быў старэйшым сынам Людовіка II Нямецкага, караля Усходне-Франкскага каралеўства, (Германіі) і Эмы Баварскай, дочкі Вельфа I, графа Альтдорфа. У 861 годзе Карламан падняў паўстанне супраць свайго бацькі, а ў 863 годзе да новага мецяжу Карламана далучыліся і яго малодшыя браты Людовік III Малодшы і Карл III Тоўсты. У 865 годзе Людовік Нямецкі быў вымушаны саступіць Баварыю Карламану, а ў наступным годзе ён перадаў Саксонію Людовіку Малодшаму, а Швабію Карлу Талстому. Пазней Карламан прымірыўся са сваім бацькам, і яны разам змагаліся за імперскую карону з імператарам Людовікам II, праўда няўдала.

Пасля смерці бацькі ў 876 годзе Германія была падзелена паміж Карламанам і яго братамі. У 877 годзе памёр кароль Заходне-Франкскага каралеўства і імператар Захаду Карл II Лысы, што дазволіла сынам Людовіка Нямецкага прад’явіць прэтэнзіі на яго спадчыну. Карламан атрымаў карону Італіі, а яго малодшы брат Карл III Тоўсты стаў імператарам. Але ўжо ў 879 годзе Карламана разбіў параліч, і, прадчуваючы смерць, ён вырашыў падзяліць свае ўладанні. Людовік Малодшы атрымаў Баварыю, а Карл Тоўсты — Італію. Карламан не быў у шлюбе і не меў законных дзяцей, аднак ад нейкай Ліўтсвінды ў яго быў незаконнанароджаны сын Арнульф, якому ён завяшчал Карынтыю. Карламан сканаў 22 верасня 880 года ў Альцётынге, пахаваны ў манастырскай царкве.

Папярэднік
Людовік II Нямецкі
кароль Баварыі
876 — 880
Пераемнік
Людовік III Малодшы
Папярэднік
Карл II Лысы
кароль Італіі
877 — 880
Пераемнік
Карл III Тоўсты
Remove ads

Зноскі

1. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 289–290. — ISBN 978-2-9501509-3-6

2. Карломан // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIVа. — С. 517–518.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads