Карла Барамеа

кардынал і святы каталіцкай царквы, дзеяч Контррэфармацыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Карла Барамеа
Remove ads

Карла Барамеа, або Карл Барамей (італ.: Carlo Borromeo, лац.: Carolus Borromeus; 2 кастрычніка 1538, Арона, П’емонт — 3 лістапада 1584, Мілан) — кардынал і святы каталіцкай царквы. Адзін з самых выдатных дзеячаў Контррэфармацыі, ініцыятар рэформы манаскіх ордэнаў.

Хуткія факты Карла Барамеа, Архібіскуп міланскі ...
Thumb
«Святы Карл Барамей». Карціна Арацыа Барджані, Дзяржаўны Эрмітаж, Санкт-Пецярбург
Remove ads

Жыццё і дзейнасць

Карла Барамеа нарадзіўся 2 кастрычніка 1538 года ў радавым замку ў Ароне пры возеры Лага-Маджорэ[5]; паходзіў з італьянскага дваранскага роду Барамеа і, як і кардынал Альтэмпс, быў пляменнікам Папы Пія IV. З 1554 вывучаў права ў Павіі. Быў закліканы ў Рым Піем IV. У 1560 стаў кардыналам, у 1563 — архібіскупам міланскім.

Актыўна ажыцяўляў пастановы Трыдэнцкага сабору, у тым ліку браў удзел у распрацоўцы новага катэхізіса. Высока шанаваў багаслоўскія трактаты Луіса дэ Гранады, хадатайнічаў перад Папам пра іх апраўданне (яны былі ўнесены ў Індэкс забароненых кніг, 1559).

Удзельнічаючы ў рэформе ордэнаў і кляштароў і барацьбе за маральнае абнаўленне царквы, дамагаўся строгай дысцыпліны, што прывяло да незадавальнення шэрагу клірыкаў (ордэн гуміліятаў) і замаху на яго ў 1569. Падчас эпідэміі чумы 1575—1578 клапаціўся аб тых, хто паміраў і здзяйсняў абрады над памерлымі. У 1578 годзе заснаваў ордэн аблатаў Св. Амвросія. Прыняў актыўны ўдзел у распрацоўцы набажэнскіх кніг амврасіянскага абраду. Змагаўся з пратэстанцтвам у Швейцарыі. Карла Барамеа быў таксама заступнікам кампазітара Палестрыны.

У 1602 быў беатыфікаваны, у 1610 — кананізаваны. Гэта адзіны кардынал-пляменнік, прылічаны да ліку святых (калі не лічыць Ансельма з Лукі, які жыў у XI стагоддзі).

Remove ads

Выява ў мастацтве

Св. Карла Барамеа малявалі смуглым мужчынам арыстакратычнай знешнасці ў кардынальскім аблачэнні. Яго атрыбутамі былі распяцце, чэрап, вяроўка грэшніка, які каецца, і пацір.

Thumb
Святы Карла Барамеа. Арона, Навара

Гіганцкая статуя святога ўзведзена па загаду яго брата, кардынала Федэрыка Барамеа у г. Арона (Навара). Працы — па малюнку Джавані Батысты Крэспі, — былі скончаны ў 1698.

Зноскі

1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.

2. BeWeB Праверана 12 лютага 2021.

3. Catholic-Hierarchy.orgUSA: 1990. Праверана 7 красавіка 2017.

4. St. Charles Borromeo // Encyclopædia Britannica Праверана 7 красавіка 2017.

5. Борромео, Карло // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads